го́нкі, -ая, -ае.
1. Хуткі, імклівы ў руху.
Гонкая плынь ракі.
Г. човен.
2. Высокі і роўны (пра дрэвы).
Гонкія сосны.
|| наз. го́нкасць, -і, ж.
го́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж., а таксама зб.
Дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам — з другога.
Ставіць хату пад гонтай.
Злазь з даху, не псуй гонты (прымаўка: не бярыся не за сваю справу).
|| прым. го́нтавы, -ая, -ае і ганто́вы, -ая, -ае.
го́нчы, -ая, -ае.
1. Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера.
Г. сабака.
2. у знач. наз. го́нчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Пра сабаку такой пароды.
Брэх гончых.
го́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Удзельнік спартыўных гонак.
|| ж. го́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. го́ншчыцкі, -ая, -ае.
гоп, выкл.
Ужыв. са знач. дзеяслова гопнуць, гопаць.
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш (прыказка).
го́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Скакаць, падскокваць.
2. 3 шумам падаць.
|| аднакр. го́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. го́панне, -я, н.
го́ра, -а, н.
1. Глыбокі жаль, смутак.
Захварэць з г.
2. Тое, што і няшчасце.
У мяне вялікае г.
3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.
Г. не знаць.
Цярпець г.
◊
Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.
Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.
З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.
го́рад, -а, мн. гарады́, гарадо́ў, м.
1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр.
Сталічны г.
Г. на Дзвіне.
Жыць за горадам.
2. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной (гіст.).
Старажытны славянскі г.
3. У розных рухомых гульнях (напр., лапта, гарадкі) месца, лагер кожнай каманды.
|| памянш. гарадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. гарадскі́, -а́я, -о́е.
Гарадская гаспадарка.
Гарадскія будынкі.
горадабудаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Архітэктар, спецыяліст па будаўніцтве і планіроўцы гарадоў.