Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гну́цца, гну́ся, гне́шся, гне́цца; гнёмся, гняце́ся, гну́цца; гніся; незак.

1. Прымаць дугападобную, выгнутую форму; схіляцца.

Дрэвы г. да зямлі.

Чалавек гнецца ад цяжкай ношы.

2. Рабіцца няроўным; згінацца.

Ліст жалеза добра гнецца.

3. перан. Траціць стойкасць, паддавацца чыйму-н. уздзеянню.

Г. перад панам.

|| зак. пагну́цца, 1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв., -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца і сагну́цца, -гну́ся, -гне́шся, -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца; -гніся.

гнуць, гну, гнеш, гне; гнём, гняце́, гнуць; гні; гну́ты; незак., каго-што.

1. Надаваць чаму-н. дугападобную, выгнутую форму.

Г. дугі.

2. перан. Падпарадкоўваць, гнясці.

3. Нагінаць уніз, прыгінаць.

Вецер гне бярозу да зямлі.

4. перан., без дап. Весці гутарку, размову, накіроўваючы яе на дасягненне якой-н. мэты; схіляць (разм.).

Ведаю, куды ты гнеш.

Гнуць на свой капыл (разм., неадабр.) — рабіць па-свойму.

Гнуць сваю лінію (разм.) — настойліва дамагацца чаго-н.

Гнуць спіну (горб) (разм.) —

1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;

2) пакланяцца, угоднічаць перад кім-н.

Гнуць у тры пагібелі (разм.) — моцна, жорстка прыгнятаць.

|| зак. пагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты і сагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты.

|| наз. гнуццё, -я́, н. (да 1 знач.).

гнюс, -у, м., зб.

Двухкрылыя насякомыя, машкара, якія смокчуць кроў чалавека і жывёлы.

гняві́ць, гняўлю́, гне́віш, гне́віць; незак., каго.

Выклікаць гнеў.

Не гняві бога (разм.) — дарэмна не наракай.

Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць (разм.) — няма падстаў крыўдзіцца на жыццё.

|| зак. угняві́ць, угняўлю́, угне́віш, угне́віць; угне́ваны.

У. суседку.

гняды́, -а́я, -о́е і гне́ды, -ая, -ае.

Чырвона-рыжы з чорным хвастом і грывай (пра масць коней).

гняздзі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., гняздзіцца; незак.

1. Віць гнёзды, жыць (пра птушак).

Ластаўкі гняздзяцца пад страхой.

2. перан. Мець прытулак, прыстанішча (пра людзей, жывёл).

Г. ў пакойчыку.

3. перан. Моцна трымацца, памнажацца (пра думкі).

У душы гняздзіліся трывожныя думкі.

гняздо́, -а́, мн. гнёзды іліч. 2, 3, 4) гнязды́, гнёзд і гнёздаў, н.

1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля звычайна на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

Ластаўчына г.

Асінае г. (таксама перан.: пра прытулак злачынных людзей).

2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).

3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.

Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.

4. Укрытае месца для чаго-н.

Кулямётнае г.

5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).

6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памянш. гняздзе́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).

|| прым. гнездавы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 5 і 6 знач.).

Гнездавая пасадка лесу.

Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.

гняздо́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Месца, дзе гняздзяцца птушкі.

гнясці́ гл. гнесці.