гняві́ць, гняўлю́, гне́віш, гне́віць; незак., каго.

Выклікаць гнеў.

Не гняві бога (разм.) — дарэмна не наракай.

Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць (разм.) — няма падстаў крыўдзіцца на жыццё.

|| зак. угняві́ць, угняўлю́, угне́віш, угне́віць; угне́ваны. У. суседку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)