Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гне́вацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., на каго-што і без дап.

Быць у стане гневу, абурацца.

Г. на мужа.

гне́ды гл. гняды.

гнездава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., гнязду́ецца; незак.

Тое, што і гняздзіцца (у 1 знач.).

|| наз. гнездава́нне, -я, н.

гнездавы́ гл. гняздо.

гнейс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Метамарфічная горная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і некаторых каляровых металаў.

|| прым. гне́йсавы, -ая, -ае.

гне́сці і гнясці́, гняту́, гняце́ш, гняце́; гняцём, гнецяце́, гняту́ць; гняці́; незак., каго-што і без дап.

1. Прыціскаць сваім цяжарам.

2. перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё, мучыць.

Думкі гнятуць мяне.

гнеў, гне́ву, м.

Пачуццё моцнага абурэння, злосці.

Прыйсці ў г.

Колькі гневу было за крытыку.

гне́ўны, -ая, -ае.

1. Ахоплены гневам.

Г. адміністратар.

2. Злосны, грозны.

Г. позірк.

гняды́, -а́я, -о́е і гне́ды, -ая, -ае.

Чырвона-рыжы з чорным хвастом і грывай (пра масць коней).