Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трэ, у знач. вык.

Тое, што і трэба¹.

трэ́ба¹, у знач. вык.

1. з інф. Неабходна, абавязкова патрэбна.

Т. ехаць.

Т. чытаць.

2. каму-чаму і з інф. Патрабуецца, патрэбна.

Яму т. кватэра.

3. безас., каму. Пажадана.

Чаго табе т.?

Гэта ж трэба (разм.) — вокліч, які выражае здзіўленне.

Дзе трэба, дзе не трэба — недарэчы, не да месца.

Што трэба, то трэба (разм.) — абавязкова, бясспрэчна.

трэ́ба², -ы, мн. -ы, трэб, ж.

У праваслаўі: богаслужэбны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда і пад.), які выконваецца святаром па просьбе веруючых.

трэ́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб².

трэк, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартыўнае збудаванне з кругавой дарожкай для трэніровак і гоначных спаборніцтваў па вела- і мотаспорце.

Веласіпедны т.

|| прым. трэ́кавы, -ая, -ае.

Трэкавыя гонкі.

трэль¹, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Хуткае і шматкратнае паўтарэнне гукаў, блізкіх па тоне, а таксама ўвогуле пералівісты дрыжачы гук.

Трэлі салаўя.

трэль², -і, мн. -і, -ей і -яў, ж. (спец.).

Спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі драўніны, а таксама месца, дзе складваецца такая драўніна.

трэлья́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Трохстворкавае люстра.

2. Тонкая агароджа для павойных раслін.

|| прым. трэлья́жны, -ая, -ае.

трэмбі́та, -ы, ДМі́це, мн. -ы, -бі́т, ж.

Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.

трэна́ж, -у́, м. (спец.).

Сістэма, комплекс трэніровачных практыкаванняў.

Цыркавы т.

|| прым. трэна́жны, -ая, -ае.