Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пеліка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

|| прым. пеліка́навы, -ая, -ае і пеліка́наў, -нава, -навы.

пельме́ні, -яў, адз.е́нь, -я, м.

Кулінарны выраб — род маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам і адвараных у кіпетні.

Сібірскія п.

|| прым. пельме́нны, -ая, -ае.

П. цэх.

пельме́нная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

пе́люшцы, -аў.

Закраіны ў начоўках.

пе́мза, -ы, ж.

Лёгкая порыстая вулканічная парода, кавалкі якой ужыв. для паліроўкі, чысткі.

|| прым. пе́мзавы, -ая, -ае.

пе́на, -ы, ж.

1. Пузырыстая маса, якая ўтвараецца на паверхні некаторых вадкасцей.

Марская п.

Мыльная п.

Зняць пену з супу.

2. Густая белаватая з пузыркамі сліна, якая выступае на губах пры некаторых хваробах, моцным хваляванні.

З пенай на губах гаварыць (таксама перан.; у гневе, раз’юшанасці; разм., неадабр.).

|| прым. пе́нны, -ая, -ае.

пена́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Падоўжаная скрыначка для ручак, алоўкаў, гумак і пад.

Школьны п.

|| прым. пена́льны, -ая, -ае.

пена́льці, нескл., м. і н.

У футболе: адзінаццаціметровы штрафны ўдар па варотах.

пенапла́ст, -у, М -сце, м.

Порыстая пластмаса.

|| прым. пенапла́ставы, -ая, -ае.

пена́ты, -аў (уст., жарт.).

Родны дом, родны кут [ад імя пенатаў — старажытнарымскіх багоў, апекуноў дамашняга ачага].

Вярнуцца да сваіх пенатаў.

Бацькоўскія п.