педэра́стыя, -і, ж. (спец.).
Палавая ненармальнасць: палавыя адносіны мужчыны з мужчынам.
|| прым. педэрасты́чны, -ая, -ае.
п’едэста́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пастамент, падножжа статуі, калоны, вазы і пад.
П. абеліска.
Скінуць каго-н. з п’едэстала (перан.: пазбавіць высокага становішча, аўтарытэту).
2. Узвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды.
|| прым. п’едэста́льны, -ая, -ае.
пейза́ж, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці, краявід.
Беларускія пейзажы.
Нарачанскі п.
2. -а. Малюнак краявіду, а таксама апісанне прыроды ў мастацкім творы.
Выстаўка пейзажаў вядомага мастака.
Палескія пейзажы ў творах Якуба Коласа.
|| прым. пейза́жны, -ая, -ае.
П. жывапіс.
пейзажы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Мастак, які малюе пейзажы.
|| ж. пейзажы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
пе́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст, які займаецца выпечкай хлеба.
|| прым. пяка́рскі, -ая, -ае.
пе́карыха, -і, ДМ -рысе, мн. -і, -рых, ж.
Жонка пекара.
пе́кла, -а, н.
1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў.
У чорта ў пекле.
Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм., іран.)
2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).
Не сядзі на самым пекле.
Трапіць у самае п. (перан.: у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).
3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.
П. вайны.
Душэўнае п.
|| прым. пяке́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
пе́ленг, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).
Вугал паміж стрэлкай компаса і напрамкам, па якім відаць дадзены прадмет або чуваць дадзены гук.
пеленгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак., што (спец.).
Вызначаць пеленг чаго-н.
П. радыёстанцыю.
|| зак. запеленгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны.
|| наз. пеленгава́нне, -я, н. і пеленга́цыя, -і, ж.
пеленга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прылада для пеленгавання.
Аптычны п.