тры́пер, -у,
Тое, што і ганарэя.
||
тры́пер, -у,
Тое, што і ганарэя.
||
трыпла́н, -а,
Самалёт, які мае тры нясучыя паверхні, размешчаныя адна над адной.
трыпу́тнік, -у,
Травяністая расліна сямейства трыпутнікавых з шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, якая расце абапал дарог, на лугах.
||
тры́пціх, -а,
1. Твор выяўленчага мастацтва, які складаецца з трох частак, аб’яднаных адным сюжэтам і ідэяй.
2. Царкоўны абраз, які мае тры створкі.
трыснёг, -нягу́,
Вадзяная ці балотная шматгадовая расліна сямейства злакаў з каленчатым цвёрдым сцяблом і раскідзістай мяцёлкай.
Цукровы трыснёг — трапічная ці субтрапічная расліна сямейства злакаў, з соку якой здабываецца цукар.
||
тры́ста, трохсо́т, тромста́м, трымаста́мі, (аб) трохста́х,
||
трысце́н, -а,
Прыбудова да хаты
трысцё, -я́,
Трыснёг.
трысці́на, -ы,
Сцябло трыснягу.
трысця́нка, -і,
Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая расце на балотах і берагах вадаёмаў і нагадвае трыснёг.