Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

павучо́к гл. павук.

павучы́ны гл. павук.

павыбе́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад.

П. сцены.

2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму спецыяльнай апрацоўкай.

П. палотны.

павыбіва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае.

Дзе-нідзе ўжо павыбівалася першая траўка.

павыбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Рэзкім ударам прымусіць выпасці ўсё, многае.

П. вокны.

2. Ударамі ачысціць ад пылу ўсё, многае.

П. дываны.

3. Зрабіць вялікую колькасць паглыбленняў.

Вада павыбівала канаўкі.

4. Пракласці яздой, хадзьбой, пратаптаць многа чаго-н.

П. сцежкі ў жыце.

павыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Выбраць усё, многае або выбраць што-н. з усяго, многага.

П. зярняты.

П. самыя лепшыя ягады.

2. каго. Выбраць галасаваннем усіх, многіх.

П. дэлегатаў.

павыбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выбрыць усё, многае.

павыбяга́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Выбегчы адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

Дзеці павыбягалі з хаты.

павыва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Вываліцца, выпасці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Кнігі павывальваліся з партфеля.

павыва́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вываліць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. седакоў з саней.