трыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад.
Так хацелася спаць, што ён не мог т.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Працягвацца пэўны час.
Усё лета трывала засуха.
Трывала маўчанне.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца, служыць.
Кладачка слабая, але яшчэ доўга будзе т.
|| наз. трыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
трывія́льны, -ая, -ае.
Пазбаўлены арыгінальнасці, звычайны.
Трывіяльная думка.
Т. флірт.
|| наз. трывія́льнасць, -і, ж.
трыво́га, -і, ДМ -во́зе, ж.
1. Неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, небяспекай і пад.
Т. за лёс дзяцей.
2. Шум, перапалох, мітусня.
Усе крычалі, адчувалася моцная т.
3. Небяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім.
Паветраная т.
Пажарная т.
трыво́жны, -ая, -ае.
1. Поўны трывогі (у 1 знач.), або які выражае трывогу.
Т. сон.
Т. голас.
Трывожна (безас. ў знач. вык.) на душы.
2. Які выклікае трывогу (у 1 знач.), неспакой.
Трывожныя звесткі.
3. Небяспечны.
Т. час.
4. Які паведамляе пра небяспеку.
Т. гудок.
Т. сігнал.
|| наз. трыво́жнасць, -і, ж.
трыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак.
Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца.
Т. за родных.
|| зак. устрыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца і патрыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца.
трыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., каго-што.
1. Прыводзіць у стан трывогі (у 1 знач.), хвалявання.
Трывожыла становішча на фронце.
2. Парушаць спакой каго-, чаго-н., турбаваць.
Не трэба яго т.
3. перан. Бударажыць мінулае, перажытае.
4. Раздражняць, раз’ятрываць.
Т. рану.
|| зак. устрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.), стрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2 знач.) і патрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2—4 знач.).
трывуго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Даўней: трохвугольная форменная шапка.
трыганаме́трыя, -і, ж.
Раздзел геаметрыі, які вывучае трыганаметрычныя функцыі: суадносіны паміж старанамі і вугламі прамавугольнага трохвугольніка.
|| прым. трыганаметры́чны, -ая, -ае.
трыгу́біца, -ы, мн. -ы, -біц, ж.
Від рыбалоўнай снасці.
тры́дзевяць,
У выразе: за трыдзевяць зямель (разм.) — у казках: у вельмі далёкай краіне, вельмі далёка.