Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

труці́цца, тручу́ся, тру́цішся, тру́ціцца; незак. (разм.).

Прымаць атруту з мэтай самагубства або зазнаваць шкоднае дзеянне атрутнага рэчыва.

|| наз. тручэ́нне, -я, н.

труці́ць, тручу́, тру́ціш, тру́ціць; тру́чаны; незак., каго (што).

Знішчаць атрутай.

Т. мышэй.

|| зак. вы́труціць, -ручу, -руціш, -руціць; -ручаны.

|| наз. тручэ́нне, -я, н.

тру́шанка, -і, ДМ -нцы, ж.

Тое, што і трасянка (у 1 знач.).

трушо́к, -шку́, м. (разм.).

1. Павольны бег, трух.

Конь перайшоў на т.

2. у знач. прысл. трушко́м. Дробнай рыссю.

Конь бег т.

тру́шчыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чыцца; незак. (разм.).

Ламацца, крышыцца.

Лёд трушчыцца.

тру́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што (разм.).

1. Біць, крышыць на дробныя часткі.

Т. шкло.

2. Ламаць, крышыць, разбураць.

Танкі трушчылі ўсё на сваім шляху.

|| зак. стру́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

тры, трох, тром, трыма́, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 3.

На т. дні.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

За сачыненне атрымаў т.

|| парадк. трэ́ці, -яя, -яе (да 1 знач.).

тры́а, нескл., н.

1. Музычны твор для трох выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

2. Ансамбль з трох выканаўцаў.

Т. баяністаў.

трыадзі́нства, -а, н.

Адзінства трох сутнасцей, з’яў, рыс.

Драматычнае трыадзінства — адзінства часу, месца і дзеяння, якое ўласціва драматургіі класіцызму.

трыадзі́ны, -ая, -ае.

Які складаецца з трох частак, трох элементаў, што ўтвараюць адзінства.