Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тру́фель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Клубнепадобны падземны грыб, які выкарыстоўваецца ў якасці прыправы да страў.

2. Гатунак шакаладных цукерак, якія сваёй формай падобныя на гэты грыб.

|| прым. тру́фельны, -ая, -ае.

трух, -у, м. (разм.).

1. Павольны бег каня.

Конь з галопу перайшоў на т.

2. у знач. прысл. тру́хам. Павольнай рыссю, подбегам.

труха́, -і́, ДМ трусе́, ж. (разм.).

Перацёртае сена, салома і пад.; пацяруха.

тру́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Бегчы подбегам, трухам.

трухле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Рабіцца трухлявым.

Бярвенне трухлее.

|| наз. трухле́нне, -я, н.

трухляве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Тое, што і трухлець.

трухля́вы, -ая, -ае.

Які ператварыўся ў парахню ад гнілі і часу, струхлеў.

Т. пень.

|| наз. трухля́васць, -і, ж.

трухля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Трухлявы кавалак чаго-н. (звычайна дрэва).

трухля́ціна, -ы, ж. (разм.).

Тое, што струхлела, разбурылася ў працэсе гніення.

Ад балота несла трухляцінай.

тру́цень, тру́тня, мн. тру́тні, тру́тняў, м.

1. Самец у пчалінай сям’і.

2. перан. Той, хто жыве за кошт чужой працы.

Быць трутнем.

|| прым. тру́тневы, -ая, -ае.