Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эпісталя́рны, -ая, -ае.

1. Пра літаратурны твор, напісаны ў форме лістоў.

Э. раман.

2. Які з’яўляецца сукупнасцю чыіх-н. лістоў.

Эпісталярная спадчына Янкі Купалы.

эпітала́ма, -ы, мн. -ы, -ла́м, ж.

1. У старажытных грэкаў і рымлян: віншавальная песня маладым.

2. Верш-віншаванне ў гонар тых, хто бярэ шлюб.

|| прым. эпітала́мны, -ая, -ае.

эпіта́фія, -і, мн. -і, -фій, ж. (кніжн.).

1. Верш, напісаны ў сувязі з чыёй-н. смерцю.

Э. на смерць палкаводца.

2. Надмагільны надпіс.

Э. на магільнай пліце.

эпітэ́лій, -ю, м. (спец.).

Тканка, якая пакрывае паверхню цела, высцілае сценкі поласцей і ўнутраных полых органаў, слізістыя абалонкі чалавека і жывёл, а таксама покрыва з танкасценных клетак, якое высцілае некаторыя ўнутраныя поласці раслін.

|| прым. эпітэлія́льны, -ая, -ае.

эпі́тэт, -а, М -тэце, мн. -ы, -аў, м.

Паэтычнае азначэнне, якое выражае эмацыянальную ацэнку або дае вобразную характарыстыку прадмету, з’яве.

эпіцэ́нтр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вобласць на паверхні зямлі, размешчаная над ачагом землетрасення, выбуху і пад.

Э. ядзернага выбуху.

2. перан. Месца, дзе што-н. праяўляецца з найбольшай сілай (кніжн.).

У эпіцэнтры падзей.

|| прым. эпіцэнтры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

эпі́чны, -ая, -ае.

1. гл. эпас.

2. перан. Поўны велічы і гераізму (кніжн.).

Эпічныя падзеі народнай гісторыі.

3. Велічна-спакойны; без эмоцый.

Эпічная манера выкладання.

|| наз. эпі́чнасць, -і, ж. (да 3 знач.).