Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цукрава́рства, -а, н.

Прамысловая вытворчасць цукру з цукровых буракоў, трыснягу.

|| прым. цукрава́рны, -ая, -ае.

цукрава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; незак.

Гусцець, вылучаючы цукар; крышталізавацца ў цукар.

Мёд цукруецца.

Варэнне цукруецца.

цукрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (разм.).

Пасыпаць, запраўляць цукрам, саладзіць.

Ц. кашу.

цукразаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Завод, на якім вырабляецца цукар (у 1 знач.).

|| прым. цукразаво́дскі, -ая, -ае.

цукразаво́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік цукраварнага завода.

цукраме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння канцэнтрацыі цукру ў растворах.

|| прым. цукраме́травы, -ая, -ае.

цукрано́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Расліна, багатая цукрам.

|| прым. цукрано́сны, -ая, -ае.

цукро́вы, -ая, -ае.

1. гл. цукар.

2. Які мае адносіны да вытворчасці цукру.

Ц. завод.

цукро́за, -ы, ж. (спец.).

Адзін з вугляводаў, які змяшчаецца ў цукраносных раслінах.

|| прым. цукро́зны, -ая, -ае.

цукро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

Летні гатунак ігрушы з салодкімі пладамі, а таксама сам плод гэтага дрэва.