Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трохвыме́рны, -ая, -ае.

Які мае тры вымярэнні: даўжыню, шырыню і вышыню.

|| наз. трохвыме́рнасць, -і, ж.

трохвярсто́вы, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў тры вярсты.

Трохвярстовая дыстанцыя.

2. Які мае маштаб тры вярсты ў цалі.

Трохвярстовая карта.

трохгадзі́нны, -ая, -ае.

1. Які працягваецца тры гадзіны.

Трохгадзінная экскурсія.

2. Прызначаны на тры гадзіны.

Т. цягнік.

трохгадо́вы, -ая, -ае.

1. Які праіснаваў, працягваецца тры гады.

Т. тэрмін.

Трохгадовае навучанне.

2. Узростам у тры гады.

Трохгадовае дзіця.

трохго́ддзе, -я, н.

1. Прамежак часу тэрмінам у тры гады.

2. чаго. Гадавіна якой-н. падзеі, што была тры гады назад.

Т. вяселля.

трохгра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае тры грані.

Т. напільнік.

2. Утвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць праз адну кропку (спец.).

Т. вугал.

трохдзённы, -ая, -ае.

Які працягваецца тры дні; разлічаны на тры дні.

Трохдзённая камандзіроўка.

Т. запас вады.

трохзна́чны, -ая, -ае.

Які складаецца з трох знакаў.

Т. лік.

трохзу́бы, -ая, -ае.

З трыма зубамі.

Трохзубыя восці.

тро́хі, прысл.

Няшмат, крыху.

Т. спазніўся на сход.