Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

травяні́сты, -ая, -ае.

1. Які зарос травою.

Т. бераг.

2. Які з’яўляецца травой, складаецца з травы.

Травяністыя расліны.

Т. луг.

траге́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Драматычны твор, у аснове якога ляжыць непрымірымы жыццёвы канфлікт, сутыкненне характараў і пад., што часцей за ўсё заканчваецца смерцю героя.

2. Жудасная, страшная падзея; няшчасце.

|| прым. трагеды́йны, -ая, -ае; наз. трагеды́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

трагі́зм, -у, м.

1. Трагічны элемент у мастацкім творы.

Спектакль поўны трагізму.

2. Тое, што і трагічнасць (у 2 знач.).

Т. падзей.

тра́гік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Акцёр, які выконвае трагічныя ролі.

2. Аўтар трагедый.

трагікаме́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Драматычны твор, у якім спалучаюцца рысы трагедыі і камедыі.

2. перан. Сумная і разам з тым смешная падзея.

|| прым. трагікамі́чны, -ая, -ае.

Т. выпадак; наз. трагікамі́чнасць, -і, ж.

трагі́чнасць, -і, ж.

1. гл. трагічны.

2. Безвыходнасць, цяжкасць душэўнага стану; пакуты.

трагі́чны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да трагедыі (у 1 знач.).

Т. жанр.

2. Страшэнны, ашаламляльны, поўны гора, няшчасця.

Трагічнае здарэнне.

Т. лёс.

|| наз. трагі́чнасць, -і, ж.

траглады́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Першабытны пячорны чалавек.

2. перан. Грубіян, некультурны чалавек.

|| ж. траглады́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

традыцы́йны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на традыцыі (у 1 знач.) і замацаваны ёю.

Т. звычай.

2. Які адбываецца па традыцыі (у 2 знач.), па ўстаноўленым звычаі.

Традыцыйныя спаборніцтвы па бегу.

|| наз. традыцы́йнасць, -і, ж.

трады́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звычаі, погляды, нормы паводзін і пад., якія перадаюцца ад папярэдніх пакаленняў наступным.

Гістарычныя традыцыі.

Традыцыі продкаў.

2. Парадак, звычай, што ўстанаўліваецца ў паводзінах, быце.

Т. адзначаць дзень нараджэння.