Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паабго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Абгарнуць усё, многае.

П. кнігі.

2. Абсыпаць, акучыць усё, многае.

П. бульбу акучнікам.

паабгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Абгрызці з усіх бакоў што-н. або абгрызці ўсё, многае.

П. косткі.

паабдзёўбваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; -аны; зак., што.

Абдзяўбці з усіх бакоў або ўсё, многае.

Птушкі паабдзёўбвалі вішні.

паабдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абадраць у многіх месцах, кругом або ўсё, многае.

П. кару на дрэвах.

П. ногі.

паабе́даць гл. абедаць.

паабжына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ты; зак., што.

Абжаць усё, многае.

П. траву каля кустоў.

паабкле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Абклеіць усё, многае.

П. сцены абоямі.

паабко́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Абкапа́ць усё, многае.

П. яблыні.

паабко́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Абкасіць усё, многае.

П. палеткі.

паабліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абліць чым-н. усіх, многіх або ўсё, многае.