мяккаце́лы, -ая, -ае.
1. З мяккім целам, вялымі мускуламі.
2. перан. Які лёгка паддаецца чужому ўплыву; бязвольны.
М. чалавек.
|| наз. мяккаце́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).
мя́ккі, -ая, -ае.
1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.
М. хлеб.
М. абутак.
Мяккія валасы.
Мяккія рукі.
2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.
М. голас.
Мяккае святло.
3. Плаўны, павольны.
Мяккія рухі.
4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.
М. характар.
М. чалавек.
5. Нястрогі, паблажлівы.
М. прыгавор.
6. Цёплы, несуровы.
М. клімат.
Мяккая зіма.
7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.
Мяккая вада.
8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.
М. вагон.
9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.
○
Мяккі знак — назва літары «ь».
|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).
|| наз. мя́ккасць, -і, ж.
мя́кнуць, -ну, -неш, -не; мяк, мя́кла; -ні; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца мяккім (да 1 знач.).
Сухары мякнуць у вадзе.
2. перан. Рабіцца вялым, расслабленым.
3. перан. Прыходзіць у стан душэўнай дабрыні, чуласці, спагадлівасці.
|| зак. намя́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не, намя́к, -кла (да 1 знач.) і размя́кнуць, -ну, -неш, -не; размя́к, -кла; -ні.
мякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца мяккім (у 1 знач.), мякчэйшым.
Ад мазі скура мякчэе.
2. перан. Лагаднець, дабрэць.
Сэрца яго паступова мякчэла.
|| зак. памякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.
мя́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Драўляны таўкач, якім таўкуць бульбу, расціраюць харчовыя прадукты.
2. перан. Непаваротлівы, няспрытны чалавек (разм.).
◊
Дурань і мяла зломіць (разм., неадабр.) — неразумны чалавек і добрую справу сапсуе.
Ні ў кола ні ў мяла (разм., неадабр.) — пра няўмелага, няздатнага чалавека.
мяле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.
Рабіцца мелкім (у 1 знач.), неглыбокім.
Летам рака мялее.
|| зак. абмяле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.
мя́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Машына для размякчэння якой-н. сыравіны (скур і інш.) з мэтай далейшай апрацоўкі.
2. Тое, што і церніца.
мя́мліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што і без дап. (разм.).
Марудна, невыразна і вяла гаварыць.
|| зак. прамя́мліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.
мя́мля, -і, ДМ -ю, Т -ем, м.; ДМ -і, Т -яй (-яю), ж., мн. -і, -яў (разм.).
Той, хто мямліць; вялы, нерашучы чалавек.
мянёк, мянька́, мн. мянькі́, мянько́ў, м.
Тое, што і мянтуз.