Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мо́кры, -ая, -ае.

1. Насычаны вільгаццю.

М. снег.

Мокрае адзенне.

2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е; разм.).

М. год.

Вочы на мокрым месцы ў каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

Мокрае месца застанецца ад каго (разм.) — ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

мол, -а, мн. -ы, -аў, м.

Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае судны ад марскіх хваль.

мо́ладзь, -і, ж., зб.

Маладое пакаленне, маладыя людзі.

|| прым. мо́ладзевы, -ая, -ае і маладзёжны, -ая, -ае.

М. тэатр.

Маладзёжнае кафэ.

мо́лат, -а, М -лаце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення і пад.

Кавальскі м.

2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

Аўтаматычны м.

3. Спартыўная прылада для кідання: металічнае ядро з тросам.

моль¹, -і, ж.

Дробны матылёк атрада лускакрылых, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, хлебнае зерне і інш.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

моль², -я, м. (спец.).

Сплаў лесу асобнымі бярвёнамі, не звязанымі ў плыт, а таксама лес, які сплаўляецца такім спосабам.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

М. сплаў.

мо́мант, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Міг, імгненне, вельмі кароткі прамежак часу, у які адбываецца што-н.

Забыцца на м.

2. Частка, элемент, асобны бок якой-н. з’явы.

Станоўчыя моманты працоўнай дзейнасці.

У адзін момант — адразу ж, імгненна.

мона... (а таксама мана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. адзін, адзіны, адзінкавы, напр.: монатэізм, монакультура, монамалекулярны.

монакульту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (спец.).

Адна сельскагаспадарчая культура, якая вырошчваецца на працягу многіх гадоў на адным і тым жа ўчастку.

|| прым. монакульту́рны, -ая, -ае.

монатэі́зм, -у, м. (спец.).

Вера, заснаваная на пакланенні адзінаму Богу, адзінабожжа; проціл. політэізм.

|| прым. монатэісты́чны, -ая, -ае.

Монатэістычныя рэлігіі.