Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жаўці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Жоўтая плямка, жаўтаватае адценне.

Колер белы з жаўцінкай.

жаўці́ць, жаўчу́, жо́ўціш, жо́ўціць; незак., што.

Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер.

|| зак. вы́жаўціць, -жаўчу, -жаўціш, -жаўціць; -жаўцены (разм.).

жаўцяго́нны, -ая, -ае.

Які садзейнічае выдзяленню жоўці ў кішэчнік (пра лекавыя сродкі).

жаўця́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Жоўтая фарба.

Анілінавая ж.

жоўта... (а таксама жаўта...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. жоўты (у 1 знач.), напр.: жоўтавалосы, жоўтагаловы.