Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жалудо́вы гл. жолуд.

жаль, -ю, м.

1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

Не ведаць жалю.

2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

Мацярынскі ж.

3. Засмучэнне, шкадаванне.

Гаварыць з жалем аб здарэнні.

На (вялікі) жальзнач. пабочн. сл.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.

жа́льба, -ы, ж.

1. Смутак, туга, шкадаванне.

Ж. сэрца.

2. Скарга, нараканне.

Затоеная ж. падступала да горла.

жалюзі́, нескл., н.

Сонцазасцерагальныя шторы з нахільна ўмацаваных пласцінак на шнурах.

|| прым. жалюзі́йны, -ая, -ае.

жаля́зка, -а, мн. -і, -аў, н. (разм.).

1. Лязо гэбля, фуганка і пад.

2. Прас, які награваюць на агні (уст.).

жалязня́к, жалезняку́, м. (толькі з азначэннем).

Жалезная руда.

Магнітны ж.

Буры ж.

жалязя́ка, -і, ДМя́цы, мн. -і, -зя́к, ж. (разм.).

Кавалак жалеза, жалезіна.