Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зубры́ла, -ы, Д -у, Т -ам, м.; Д -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ры́л (разм.).

Той, хто займаецца зубрэннем, бяссэнсавым завучваннем чаго-н.

зубры́ць, зубру́, зу́брыш, зу́брыць; незак., што (разм.).

Завучваць механічна, не ўнікаючы ў сэнс.

З. верш.

|| зак. вы́зубрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і зазубры́ць, -зубру́, -зу́брыш, -зу́брыць; -зу́браны.

|| наз. зубрэ́нне, -я, н.

зубча́сты, -ая, -ае.

З зубцамі.

Зубчастае кола.

Зубчастая града гор.

зубча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

Зубчастае кола.

зубча́ты, -ая, -ае.

Тое, што і зубчасты.

зу́бчык гл. зубец

зу́мер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычнае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў.

|| прым. зу́мерны, -ая, -ае.

зу́мкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых).

Зумкаюць пчолы.

|| наз. зу́мканне, -я, н.

зурна́, -ы́, мн. зу́рны і (з ліч. 2, 3, 4) зурны́, -аў, ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі.

зусі́м, прысл.

1. Абсалютна, поўнасцю.

У хаце стала з. цёмна.

Я яго не з. зразумеў.

2. (перад адмоўем). Ні ў якой ступені, ніколькі (разм.).

З. не смешна.

Я тут з. не жартую.