Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зрасхо́давацца гл. расходавацца.

зрасхо́даваць гл. расходаваць.

зрасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сце́; зрос, зрасла́, -ло́; зак. (разм.).

1. Зарасці, пакрыцца расліннасцю.

Сцежкі пырнікам зраслі.

2. Вырасці, урадзіць.

Жыта зрасло, як сцяна.

зрасці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́цца; зро́сся, зрасла́ся, -ло́ся; зак.

1. Злучыцца, утвараючы адно цэлае ў працэсе росту, зажывання.

Зламаная косць зраслася.

Арэхі зрасліся.

2. перан. Зблізіцца, зжыцца.

Ён зросся з вясковым жыццём.

|| незак. зраста́цца, -а́ецца.

|| наз. зрашчэ́нне, -я, н. і зраста́нне, -я, н.

зрасці́ць, зрашчу́, зро́сціш, зро́сціць; зро́шчаны; зак., што.

1. Лечачы, даць магчымасць зрасціся.

З. зламаную косць.

2. Злучыць вельмі шчыльна, звязаць (спец.).

З. канцы каната.

|| незак. зро́шчваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зро́шчванне, -я, н.

зраўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

1. Стаць роўным, гладкім, аднолькавым з кім-, чым-н.

Курган асеў, зраўнаваўся з зямлёй.

2. кім-чым. Рухаючыся, апынуцца побач, на адной лініі з кім-, чым-н.

Коннікі зраўнаваліся.

3. з кім-чым. Стаць роўным каму-, чаму-н. у якіх-н. адносінах; параўнацца.

З. з сябрамі ў вучобе.

Хто з ім можа з. ў гэтай справе.

|| незак. зраўно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

зраўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

1. што. Зрабіць што-н. роўным, гладкім.

З. зямлю.

2. каго-што з кім-чым. Параўнаць што-н. з чым-н.

З. адно з другім.

|| незак. зраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зраўня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Тое, што і зраўнавацца.

зраўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

Тое, што і зраўнаваць.

зрачы́ся, зраку́ся, зрачо́шся, зрачэ́цца; зрачо́мся, зрачаце́ся, зраку́цца; зро́кся, зракла́ся, -ло́ся; зрачы́ся; зак., каго-чаго (разм.).

Адмовіцца, адрачыся ад каго-, чаго-н.

З. сваіх слоў.

З. бацькоў.

|| незак. зрака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.