Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зраза́цца гл. зрэзацца.

зраза́ць гл. зрэзаць.

зра́зу, прысл. (разм.).

Тое, што і адразу.

зразуме́лы, -ая, -ае.

1. Даступны разуменню.

Зразумелае пытанне.

Дакладчык даволі зразумела (прысл.) растлумачыў факты, падзеі.

2. Апраўданы, небеспадстаўны.

Цалкам зразумелае пярэчанне.

3. зразуме́ла, пабочн. сл. Вядома, канечне.

Я, зразумела, згадзіўся на яго прапанову.

4. зразуме́ла, безас., у знач. вык. Ясна.

Усё зразумела.

|| наз. зразуме́ласць, -і, ж. (да 1 знач.).

зразуме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́ты; зак., каго-што.

Уясніць значэнне чаго-н., сэнс чыіх-н. слоў, учынкаў.

З. тлумачэнне настаўніка.

З. ісціну.

З. сутнасць справы.

З. сваю памылку.

З. адзін аднаго.

зра́зы, -аў, адз. зра́за, -ы, ж.

Мясныя катлеты з начынкай.

З. з рысам.

зрака́цца гл. зрачыся.

зра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Нанесці каму-н. многа ран.

З. усё цела.

зрані́ць, зраню́, зро́ніш, зро́ніць; зро́нены; зак., каго (разм.).

Нарадзіць дзіця мёртвым.

зра́нку, прысл.

1. У пачатку дня, раніцай.

З. пайшоў дождж.

2. З пачатку дня, з раніцы.

З. на нагах.