Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

змяні́цца, змяню́ся, зме́нішся, зме́ніцца; зак.

1. Стаць іншым.

Жыццё ў вёсцы змянілася.

З. з твару (пра перамену ў выразе твару).

2. Замяніцца другім, другімі (на якой-н. пасадзе, месцы).

За апошні час тут змяніліся тры старшыні калгаса.

3. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна.

З. з дзяжурства.

4. Змяніць на сабе бялізну, адзенне (разм.).

Не было ў што з. (безас.).

|| незак. зме́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. змяне́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і зме́на, -ы, ж.

змяні́ць, змяню́, зме́ніш, зме́ніць; зме́нены; зак.

1. каго-што. Зрабіць інакшым.

З. канструкцыю машыны.

2. каго-што. Замяніць другім.

З. кіраўніка аддзела.

З. работу.

3. каго (што). Пачаць дзейнічаць замест другога, заняўшы чыё-н. месца.

З. дазорных.

4. каго-што. З’явіцца ўслед за кім-, чым-н., замяняючы сабой каго-, што-н.

Лета змяніла вясну.

5. што. Пачаць карыстацца чым-н. замест чаго-н. іншага, перамяніць.

З. бялізну.

|| незак. змяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і зме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. змяне́нне, -я, н. (да 1 знач.) і зме́на, -ы, ж.

змянша́цца гл. зменшыцца.

змянша́ць гл. зменшыць.

змяншэ́нне гл. зменшыцца.

змяня́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што (разм.).

Зрабіць абмен каго-, чаго-н. на каго-, што-н.

З. быка на індыка (прымаўка).

змяня́ць² гл. змяніць.

змярза́нне гл. змерзнуцца.

змярза́цца гл. змерзнуцца.

змярка́нне, -я, н.

1. Наступленне змроку, цемнаты.

Ад світання да змяркання.

2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы.

З. ахінула ўсё навокал.