Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зму́сіць, зму́шу, зму́сіш, зму́сіць; зму́шаны; зак., каго-што і з інф.

Тое, што і вымусіць.

Стары змусіў мяне паехаць у горад.

|| незак. змуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зму́чыцца гл. мучыцца.

зму́чыць гл. мучыць.

змыва́цца гл. змыцца.

змыва́ць гл. змыць.

змыка́нне гл. самкнуць.

змыка́цца гл. самкнуцца.

змыка́ць гл. самкнуць.

змы́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Астатак ад куска мыла, якім карысталіся.

змы́цца, змы́юся, змы́ешся, змы́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад мыцця сысці, знікнуць.

Плямы змыліся.

2. перан. Пайсці адкуль-н., знікнуць (разм.).

З. з заняткаў.

|| незак. змыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.