Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

змардава́ны, -ая, -ае (разм.).

Змучаны, знясілены.

З. чалавек.

З. выгляд.

|| наз. змардава́насць, -і, ж.

змардава́цца гл. мардавацца.

змардава́ць гл. мардаваць.

змарнава́цца гл. марнавацца.

змарнава́ць гл. марнаваць.

змарне́лы, -ая, -ае.

1. Змучаны, схуднелы.

З. чалавек.

З. выгляд.

2. Зачахлы, завялы (пра расліны).

Змарнелая агародніна.

|| наз. змарне́ласць, -і, ж.

змарне́ць гл. марнець.

змаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак., што.

Пашкодзіць (частку цела) марозам.

З. пальцы.

змары́цца, змару́ся, змо́рышся, змо́рыцца; зак.

Адчуць знямогу, стомленасць.

Змарыўся за дзень.

змары́ць, змару́, змо́рыш, змо́рыць; змо́раны; зак., каго.

1. Давесці да стану знямогі, стомленасці, стаміць.

Далёкая дарога змарыла нас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адолець (пра сон).

Змарыў сон.

|| незак. змо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. змары́цца, змару́ся, змо́рышся, змо́рыцца (да 1 знач.); незак. змо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.