Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дало́ў, прысл. (разм.).

1. На зямлю, на падлогу.

Камень з воза паляцеў д.

2. Прэч, вон.

Д. штурмаўшчыну!

Шапкі д.!

далуча́льны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для далучэння.

Д. провад.

2. У граматыцы: які з’яўляецца дапаўненнем, дадаткам да чаго-н. або які служыць для далучэння ці заснаваны на спосабе далучэння.

Далучальныя адносіны.

Д. злучнік.

Д. сказ.

далучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак., да каго-чаго.

1. Дабавіцца да чаго-н., стварыць адно цэлае з чым-н.

Да групы экскурсантаў далучылася яшчэ пяць чалавек.

2. Згадзіўшыся з кім-, чым-н., прымкнуць.

Д. да грамадскага жыцця краіны.

Д. да дэманстрантаў.

|| незак. далуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. далучэ́нне, -я, н.

далучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак., што.

1. Прылучыць да чаго-н., прыбавіць.

Д. дакументы да справы.

2. Пазнаёміць з чым-н.

Д. дзяцей да музычнай культуры.

|| незак. далуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. далучэ́нне, -я, н.

даль, -і, мн. -і, -яў і -ей, ж.

1. Далёкі прастор; прасцяг, шыр.

Далі леглі сінім морам.

2. (звычайна з азначэннем). Далёкае месца.

Блакітная д.

Праклалі шлях у касмічныя далі.

дальбо́г, выкл. (разм.).

Тое, што і далібог.

дальнаба́чны, -ая, -ае.

Здольны прадбачыць вынікі чаго-н.

Д. чалавек.

|| наз. дальнаба́чнасць, -і, ж.

дальнабо́йны, -ая, -ае.

Прызначаны для стральбы на далёкую адлегласць.

Дальнабойная артылерыя.

|| наз. дальнабо́йнасць, -і, ж.

дальназо́ркі, -ая, -ае.

Які бачыць аддаленыя прадметы лепш, чым блізкія.

Д. чалавек.

|| наз. дальназо́ркасць, -і, ж.

дальнаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вызначэння адлегласці без непасрэднага вымярэння.

Аптычны д.

Акустычны д.

|| прым. дальнаме́рны, -ая, -ае.