далучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак., да каго-чаго.

1. Дабавіцца да чаго-н., стварыць адно цэлае з чым-н. Да групы экскурсантаў далучылася яшчэ пяць чалавек.

2. Згадзіўшыся з кім-, чым-н., прымкнуць. Д. да грамадскага жыцця краіны. Д. да дэманстрантаў.

|| незак. далуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. далучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)