змадэлява́ць гл. мадэляваць.
зма́зацца, зма́жуся, зма́жашся, зма́жацца; зма́жся; зак.
1. гл. мазацца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.).
Штрыхі змазаліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (разм.).
|| незак. зма́звацца, -аецца.
зма́заць, зма́жу, зма́жаш, зма́жа; змаж; зма́заны; зак.
1. гл. мазаць.
2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. тлустага, вадкага.
З. завесы ў дзвярах.
З. драпіну ёдам.
3. што з чаго. Размазаць, сцерці.
З. фарбу рукой.
4. перан., што. Зрабіць невыразным, расплывістым, пазбавіць пэўнасці і вастрыні; сапсаваць, звесці на нішто (разм.).
З. пытанне.
5. каго (што) па чым і без дап. Моцна стукнуць (разм., груб.).
З. па твары.
|| незак. зма́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. зма́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 знач.) і зма́званне, -я, н. (да 2—4 знач.).
зма́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
1. гл. змазаць.
2. Рэчыва, якім змазваюць.
Лыжная з.
|| прым. зма́зачны, -ая, -ае.
Змазачнае масла.
зма́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Рабочы, які займаецца змазкай чаго-н.
З. чыгуначных колаў.
|| ж. зма́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
змайстрава́ць гл. майстраваць.
змакрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.
Стаць мокрым, намокнуць (ад поту, слёз, расы і пад.).
З. на дажджы.
Кашуля змакрэла ад поту.
змаладу́шнічаць гл. маладушнічаць.