далёка, прысл.
1. На вялікай адлегласці ад чаго-н.
Школа знаходзіцца д.
2. у знач. вык. Пра значную адлегласць да каго-, чаго-н.
Д. пайсці (таксама перан.: дабіцца поспехаў у жыцці). Д. зайсці (таксама перан.: выйсці за межы дапушчальнага). Д. завесці (таксама перан.: мець сур’ёзныя вынікі). Далей у лес — больш дроў (прыказка). Да вёскі яшчэ д.
3. у знач. вык. Пра няскоры надыход чаго-н.
Да зімы д.
4. безас., у знач. вык. Шмат чаго не хапае ў параўнанні з кім-, чым-н.
Мне да цябе д.
◊
Далёка хадзіць не трэба за чым (разм.) — лёгка прывесці прыклад, доказ для пацвярджэння чаго-н.
За прыкладамі далёка хадзіць не трэба.
Далёка не заедзеш чым або на чым (разм.) — многага не даб’ешся, не будзе толку.
На хлусні далёка не заедзеш.
далёкаўсхо́дні, -яя, -яе.
Які знаходзіцца на Далёкім Усходзе, мае адносіны да Далёкага Усходу.
Д. клімат.
Далёкаўсходнія гарады.
далёкі, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці або які мае вялікую працягласць.
Далёкая планета.
Д. стрэл.
Далёкая дарога.
На далёкіх подступах (таксама перан.). Далёкая старонка без ветру сушыць (прыказка).
2. Аддзелены ад сучаснага вялікім прамежкам часу.
Далёкае мінулае.
3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей.
Д. родзіч.
4. перан. Які мае мала агульнага з кім-, чым-н.
Мы з ім далёкія людзі.
Д. ад навукі чалавек.
5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што-н., думаць пра што-н.
Я д. ад думкі абражаць вас.
6. (толькі з адмоўем). Разумны, кемлівы (разм.).
Дзяўчына не надта далёкая.
|| наз. далёкасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).
далібо́г, выкл. (разм.).
Ужыв. для запэўнівання ў чым-н., пацверджання чаго-н.
Д., я тут ні пры чым.
даліка́тнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Быць залішне далікатным; цырымоніцца.
|| зак. падаліка́тнічаць, -аю, -аеш, -ае.
даліка́тны, -ая, -ае.
1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі.
Гэта спакойны, д. чалавек.
2. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін (разм.).
Я да вас па далікатным пытанні.
3. Складаны, тонкі, выпеставаны.
Далікатныя рукі.
Чалавек далікатнага складу.
4. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак.
Чаравікі з далікатнай скуры.
|| наз. даліка́тнасць, -і, ж.
далікатэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
Рэдкая, вытанчаная, вельмі смачная страва.
Пакаштуйце нашых далікатэсаў.
|| прым. далікатэ́сны, -ая, -ае.
далі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.
Роўная прастора ўздоўж рачнога ложа або падоўжаная ўпадзіна паміж гор ці ўзгоркаў.
Рачная д.
Горная д.
◊
Сіліконавая даліна — цэнтр высокіх тэхналогій з развітай інфраструктурай, у якім у асноўным размешчаны прадпрыемствы электроннай прамысловасці.
|| прым. далі́нны, -ая, -ае.
Далінныя лугі.
далі́ць, -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць і далью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць; далі́ў, -ліла́, -ліло́, -лілі́; далі́ -лі́це; -лі́ты; зак., што і чаго.
Наліваючы, дабавіць да якога-н. узроўню.
Д. гаршчок.
Д. у шклянку заваркі.
|| незак. даліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
дало́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
Унутраны бок кісці рукі.
Закрыць твар далонямі.
|| памянш. дало́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек.
|| прым. дало́невы, -ая, -ае.