далёка, прысл.

1. На вялікай адлегласці ад чаго-н. Школа знаходзіцца д.

2. у знач. вык. Пра значную адлегласць да каго-, чаго-н. Д. пайсці (таксама перан.: дабіцца поспехаў у жыцці). Д. зайсці (таксама перан.: выйсці за межы дапушчальнага). Д. завесці (таксама перан.: мець сур’ёзныя вынікі). Далей у лес — больш дроў (прыказка). Да вёскі яшчэ д.

3. у знач. вык. Пра няскоры надыход чаго-н. Да зімы д.

4. безас., у знач. вык. Шмат чаго не хапае ў параўнанні з кім-, чым-н. Мне да цябе д.

Далёка хадзіць не трэба за чым (разм.) — лёгка прывесці прыклад, доказ для пацвярджэння чаго-н. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба.

Далёка не заедзеш чым або на чым (разм.) — многага не даб’ешся, не будзе толку. На хлусні далёка не заедзеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)