Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зламы́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто жадае каму-н. зла, чыніць зло; злоснік.

|| ж. зламы́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

зламы́сны, -ая, -ае.

1. Які мае на мэце злы намер, што-н. нядобрае.

З. чалавек.

2. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны (уст.).

З. ўчынак.

|| наз. зламы́снасць, -і, ж.

злапа́мятлівы, -ая, -ае.

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапа́мятлівасць, -і, ж.

злапа́мятны, -ая, -ае.

Які доўга помніць, не даруе прычыненага зла.

З. чалавек.

|| наз. злапа́мятнасць, -і, ж.

злапо́мны, -ая, -ае.

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапо́мнасць, -і, ж.

злара́днасць, -і, ж.

Злая радасць пры няшчасці, няўдачы іншых.

злара́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Праяўляць злараднасць.

злара́дны, -ая, -ае.

Напоўнены злараднасцю, які заключае ў сабе злую радасць пры няшчасці іншых.

З. чалавек.

Злараднае пачуццё.

Зларадна (прысл.) смяяцца.

зласлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Той, хто пастаянна злуецца, злоснік.

|| ж. зласлі́віца, -ы, мн. -ы, -віц.

зласлі́вы, -ая, -ае.

Поўны злосці, варожасці.

З. чалавек.

Зласлівая ўсмешка.

|| наз. зласлі́васць, -і, ж.