Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зжаўце́лы, -ая, -ае.

Які зжаўцеў, стаў жоўтым.

Зжаўцелыя старыя здымкі.

зжаўце́ць гл. жаўцець.

зжахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Раптоўна і моцна спужацца.

зжаць гл. жаць.

зжо́ўклы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і зжаўцелы.

Зжоўклая трава.

зжо́ўкнуць гл. жоўкнуць.

зжу́льнічаць гл. жульнічаць.

зжу́хнуць гл. жухнуць.

зжына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Тое, што і жаць.

зжы́цца, зжыву́ся, зжыве́шся, зжыве́цца; зжывёмся, зжывяце́ся, зжыву́цца; зжы́ўся, зжыла́ся, -ло́ся; зак.

1. з кім. Жывучы разам, звыкнуцца, здружыцца.

З. з новымі таварышамі.

2. перан., з чым. Прывыкнуць.

З. з абставінамі.

З. з вобразам (пра акцёра: пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз).

|| незак. зжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.