Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трохсотгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. трохсотгоддзе.

2. Які праіснаваў трыста гадоў.

трохсотго́ддзе, -я, н.

1. Прамежак часу тэрмінам у трыста гадоў.

2. чаго. Гадавіна чаго-н., што адбылося трыста гадоў таму назад.

|| прым. трохсотгадо́вы, -ая, -ае.

трохсо́ты гл. трыста.

трохство́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Трохствольная паляўнічая стрэльба.

трохство́льны, -ая, -ае.

З трыма стваламі.

Трохствольнае ружжо.

трохство́ркавы, -ая, -ае.

З трыма створкамі.

Трохстворкавае акно.

трохто́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Твор або збор твораў у трох тамах.

трохто́мны, -ая, -ае.

Які складаецца з трох тамоў.

Т. раман.

трохто́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Аўтамашына грузападымальнасцю ў тры тоны.

трохто́нны, -ая, -ае.

1. Масай у тры тоны.

Т. груз.

2. Разлічаны на грузападымальнасць у тры тоны.

Т. кран.