Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бана́льны, -ая, -ае.

Шаблонны, які страціў арыгінальнасць у сувязі з частым ужываннем.

Банальныя параўнанні.

|| наз. бана́льнасць, -і, ж.

бана́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пальмападобная трапічная расліна, а таксама яе мучністы салодкі плод.

Збор бананаў.

|| прым. бана́навы, -ая, -ае.

Бананавыя плантацыі.

ба́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, банд і -аў, ж.

Група разбойнікаў, злачынцаў; шайка.

Узброеная б.

Б. рабаўнікоў.

банда́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы вагонаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.

|| прым. банда́жны, -ая, -ае.

банда́рны, -ая, -ае.

Які адносіцца да вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цэбраў і пад.).

Бандарная майстэрня.

банда́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Займацца вырабам драўлянага посуду (бочак, дзежак, цэбраў і пад.).

|| наз. бо́ндарства, -а, н.

бандзю́га, -і, мн. -і, -дзю́г і бандзю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., зневаж.).

Тое, што і бандыт.

банду́ра, -ы, мн. -ы, -ду́р, ж.

1. Украінскі народны шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

2. перан. Пра вялікі грувасткі прадмет (разм.).

|| прым. банду́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

бандуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на бандуры.

|| ж. бандуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Трыа бандурыстак.

банды́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік банды; узброены разбойнік.

Мацёры б.

|| ж. банды́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. банды́цкі, -ая, -ае.

Бандыцкая куля.