Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

звяра́цца гл. зверыцца.

звяра́ць гл. зверыць.

звярга́ць гл. звергнуць.

звяр’ё гл. звер.

звяржэ́нне гл. звергнуць.

звярзці́ гл. вярзці.

звярзці́ся гл. вярзціся.

звярну́цца, звярну́ся, зве́рнешся, зве́рнецца; звярні́ся; зак.

1. З’ездзіць, схадзіць туды і назад.

Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы.

2. да чаго. Накіраваць сваю дзейнасць на што-н., узяцца за што-н. або накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго-, што-н.

З. да вывучэння старажытных помнікаў.

З. да перапыненай гутаркі.

3. Накіравацца да каго-н. з просьбай, па дапамогу і пад. або адрасавацца да каго-н. з якімі-н. словамі, з прамовай.

З. да ўрача.

З. з прапановай да старшыні.

|| незак. звярта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.), зваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.) і зварача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

звярну́ць, звярну́, зве́рнеш, зве́рне; звярні́; зве́рнуты; зак.

1. Памяняць напрамак руху.

З. у завулак.

З. гутарку ўбок (перан.).

2. каго-што. Накіраваць у які-н. бок ад дарогі (каня, машыну і пад.).

З. машыну з дарогі.

3. каго-што. Варочаючы, зрушыць з месца (разм.).

З. вялікі камень.

Горы з. (перан.: зрабіць вельмі многа).

4. што. Пералажыць, зваліць (віну, правіннасць і пад.) на другога (разм.).

З. усё на невінаватага.

5. што. Схіліць, павярнуць набок, убок (разм.).

З. галаву набок.

6. што. Неакуратна скідаць, зваліць у адно месца многія прадметы (разм.).

З. усё ў кучу.

◊

Звярнуць на сябе ўвагу — вызначыцца чым-н., зацікавіць сабой.

Звярнуць увагу каго на каго-што — паказаць каму-н. на каго-, што-н., прымусіць заўважыць.

Звярнуць увагу на каго-што — заўважыць каго-, што-н., зацікавіцца кім-, чым-н., улічыць што-н.

|| незак. звярта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 5 знач.), зваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 і 6 знач.) і зварача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—5 знач.).

звяро́к гл. звер.