Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

звы́чай, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Агульнапрыняты парадак, правілы, што даўно ўкараніліся ў быце народа або ў пэўнай грамадскай групе.

Спрадвечны з.

Гарадскія звычаі.

2. Прывычны спосаб дзеяння, прывычка.

Маю з. пасля абеду пашпацыраваць.

звыча́йна, прысл.

Часцей за ўсё, пастаянна, па ўсталяванай звычцы.

Як з.

Такія вечары з. праходзяць весела.

звыча́йны, -ая, -ае.

Пастаянны, прывычны.

Звычайная з’ява.

З. працоўны дзень.

|| наз. звыча́йнасць, -і, ж.

звы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Павадка, прывычка.

Ведаць звычкі звера.

2. Звычай, традыцыя (разм.).

Мясцовая з.

звы́чны, -ая, -ае.

1. Добра знаёмы, прывычны.

З. занятак.

2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звы́чнасць, -і, ж.

звыш, прыназ. з Р.

Ужыв. пры абазначэнні перавышэння якой-н. меры.

З. плана.

З. ста чалавек.

звыш...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае перавышэнне якой-н. меры, мяжы, самую высокую ступень чаго-н., напр.: звышкамплектны, звышметкі, звыштрывалы.

звышгукавы́, -а́я, -о́е.

Які перавышае скорасць гуку.

Звышгукавая скорасць.

З. самалёт.

звышнатура́льны, -ая, -ае.

1. У містычным уяўленні: які не тлумачыцца натуральным чынам; дзівосны.

Звышнатуральныя сілы.

2. Які перавышае звычайную меру чаго-н.; незвычайны (разм.).

Звышнатуральная хуткасць.

|| наз. звышнатура́льнасць, -і, ж.

звышно́вы, -ая, -ае.

У выразе: звышновая зорка (спец.) — зорка, якая дае раптоўную ўспышку з надзвычай яркім бляскам.