Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ба́льны гл. бал.

ба́льны гл. баль.

бальшаві́зм, -у, м.

Палітычная рэвалюцыйная плынь у рабочым руху, якая ўзнікла ў Расіі ў пачатку 20 ст. на базе марксісцкай тэорыі, развітай затым партыяй бальшавікоў.

|| прым. бальшаві́цкі, -ая, -ае.

бальшаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

Член бальшавіцкай партыі.

|| ж. бальшаві́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. бальшаві́цкі, -ая, -ае.

бальша́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая дарога (у адрозненне ад прасёлачнай).

Праляглі бальшакі з бярозавымі прысадамі.

бальшу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям’і, наогул большы па ўзросце.

Ты ж б., а малога крыўдзіш.

|| ж. бальшу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -шу́х.

балюстра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы.

Б. веранды.

|| прым. балюстра́дны, -ая, -ае.

балю́чы, -ая, -ае.

1. Які выклікае адчуванне фізічнага болю.

Б. ўкол.

2. Пашкоджаны хваробай, раненнем.

Балючая нага.

3. перан. Які прычыняе душэўныя хваляванні; найбольш хвалюючы.

Балючае пытанне.

|| наз. балю́часць, -і, ж.

балява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. Спраўляць баль; удзельнічаць у балі.

2. Разгульна жыць (разм.).

Б. тыднямі.

|| наз. балява́нне, -я, н.

баля́са, -ы, мн. -ы, -ля́с, ж.

1. Точаны фігурны слупок у агароджы балконаў, тэрас і інш.

2. толькі мн. Агароджа з такіх слупкоў.