Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зво́нкі¹, -ая, -ае.

1. Гучны, гулкі.

З. голас.

Звонкае шкло.

Звонкая манета (металічныя грошы).

2. Тое, што і гулкі (у 2 знач.).

Звонкае паветра.

Звонкі зычны — які вымаўляецца з удзелам голасу.

|| наз. зво́нкасць, -і, ж.

зво́нкі², -аў, адз. зво́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Картачная масць, якая абазначаецца чырвонымі ромбікамі.

|| прым. званко́вы, -ая, -ае.

зво́нку, прысл.

1. Са знешняга боку.

Пачысціць акно з.

2. Знешне, з выгляду (разм.).

З. спакойны чалавек.

зво́стрывацца гл. звастрыцца.

зво́стрываць гл. звастрыць.

зву́зіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зіцца; зак.

Стаць вузкім або вузейшым.

|| незак. звужа́цца, -а́ецца і зву́жвацца, -аецца.

|| наз. звужэ́нне, -я, н. і зву́жванне, -я, н.

зву́зіць, зву́жу, зву́зіш, зву́зіць; зву́жаны; зак., што.

Зрабіць вузкім (у 1—3 знач.), вузейшым.

|| незак. звужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і зву́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. звужэ́нне, -я, н. і зву́жванне, -я, н.

звы́клы, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай.

Звыклыя рухі.

2. Які звыкся з чым-н., набыў прывычку рабіць што-н.

З. да частых пераездаў.

|| наз. звы́класць, -і, ж.

звы́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; звы́кся, -клася; -ніся; зак., з кім-чым і без дап.

Прывыкнуць да каго-, чаго-н.

З. з такой думкай.

|| незак. звыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. звыка́нне, -я, н.

звычаёвы, -ая, -ае (спец.).

Устаноўлены звычаем, а не законам.

Звычаёвае права.