Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зверабо́й², -ю, м.

Травяністая лекавая расліна, звычайна з жоўтымі кветкамі.

Настойка зверабою.

|| прым. зверабо́йны, -ая, -ае.

Сямейства зверабойных (наз.).

зверава́ты, -ая, -ае.

1. Падобны з выгляду на звера.

2. У абыходжанні — грубы, злосны, нелюдзімы.

З. чалавек.

|| наз. зверава́тасць, -і, ж.

звераво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па звераводстве; зверагадовец.

звераво́дства, -а, н.

Тое, што і зверагадоўля.

|| прым. звераво́дчы, -ая, -ае.

зверагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Спецыяліст па зверагадоўлі; зверавод.

зверагадо́ўля, -і, ж.

Прамысловае развядзенне пушных звяроў; звераводства.

|| прым. зверагадо́ўчы, -ая, -ае.

Зверагадоўчая ферма.

зверадзі́ць гл. верадзіць.

зверало́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

Прамысловы паляўнічы на звяроў.

зверало́ўства, -а, н.

Прамысловае паляванне на звяроў.

|| прым. зверало́ўны, -ая, -ае.

З. промысел.

звераня́ і зверанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня звера.