Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эскі́зны, -ая, -ае.

1. гл. эскіз.

2. перан. Папярэдні, неканчатковы, зроблены ў агульных рысах.

Паказаць падзеі эскізна (прысл.).

|| наз. эскі́знасць, -і, ж.

эскімо́, нескл., н.

Сметанковае марожанае на падачцы, глазураванае шакададам.

Цыліндрык э.

эскімо́сы, -аў, адз.о́с, -а, м.

Народ, які складае карэннае насельніцтва тэрыторыі ад Грэнландыі, палярнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі да ўсходняга краю Чукоткі.

|| ж. эскімо́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. эскімо́скі, -ая, -ае.

эско́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Суправаджэнне любога віду.

Ваенны э.

Ганаровы эскорт — група матацыклістаў для суправаджэння афіцыйных замежных дэлегацый.

|| прым. эско́ртны, -ая, -ае.

эску́да, нескл., м. (гіст.).

Грашовая адзінка Партугаліі і некаторых іншых краін.

эскула́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст., жарт.).

Урач, доктар.

Паважаны э.

|| прым. эскула́пскі, -ая, -ае.