Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эпідэ́мія, -і, ж.

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы.

Э. халеры.

|| прым. эпідэмі́чны, -ая, -ае.

эпідэміяло́гія, -і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення і распаўсюджання эпідэмій, распрацоўвае меры барацьбы з імі.

|| прым. эпідэміялагі́чны, -ая, -ае.

эпізады́чны, -ая, -ае.

1. Выпадковы, які з’яўляецца эпізодам (у 1 і 2 знач.), які бывае не пастаянна.

Эпізадычная дапамога.

Э. кантроль.

Прыязджаць эпізадычна (прысл.).

2. Неістотны.

Э. выпадак.

|| наз. эпізады́чнасць, -і, ж.

эпізао́тыя, -і, ж. (спец.).

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы сярод жывёл.

Э. яшчура.

|| прым. эпізааты́чны, -ая, -ае.

эпізо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобнае здарэнне, выпадак.

Э. з турысцкіх успамінаў.

2. Нязначны, дробны выпадак.

Гэта ўсяго адзін э. з жыцця паляўнічага.

3. Фрагмент мастацкага твора, які мае пэўную самастойнасць і закончанасць.

Э. са спектакля.

|| прым. эпізо́дны, -ая, -ае.

э́пік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтар эпічных твораў.

э́піка, -і, ДМ э́піцы, ж.

Сукупнасць эпічных твораў.

эпікурэ́ец, -рэ́йца, мн.э́йцы, -рэ́йцаў, м.

1. Паслядоўнік эпікурэізму.

2. Чалавек, які любіць камфорт і вышэй за ўсё ставіць асабістае задавальненне і пачуццёвую асалоду (кніжн.).

эпікурэі́зм, -у, м.

1. У старажытнагрэчаскай і рымскай філасофіі, а пазней у Францыі 17 ст.: вучэнне, згодна з якім асновай шчасця чалавека з’яўляецца задавальненне жыццёвых патрэб, разумная асалода і пакой.

2. Светапогляд, які ўзнік на глебе гэтага вучэння і бачыць сэнс жыцця ў асабістым задавальненні і камфорце (кніжн.).

|| прым. эпікурэ́йскі, -ая, -ае.

эпікурэ́йства, -а, н. (кніжн.).

Схільнасць да камфорту, імкненне да задавальнення жыццёвых патрэб.

|| прым. эпікурэ́йскі, -ая, -ае.