Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цюле́ніна, -ы, ж.

Мяса цюленя.

цюле́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Воднае млекакормячае атрада ластаногіх.

2. перан. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (разм.).

|| прым. цюле́невы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Цюленевыя боты.

Ц. тлушч.

цюленяня́ і цюленянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня цюленя.

цюль, -ю, м.

Тонкая празрыстая сятчастая тканіна (гладкая або з узорам).

|| прым. цю́левы, -ая, -ае.

Цюлевыя фіранкі.

цю́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Дробная марская прамысловая рыба сямейства селядцовых.

цюльпа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шматгадовая травяністая цыбульная расліна сямейства лілейных з буйнымі кветкамі рознай формы і афарбоўкі.

|| прым. цюльпа́навы, -ая, -ае.

цюркало́гія, -і, ж.

Сукупнасць гуманітарных навук, якія вывучаюць мовы, літаратуру, гісторыю цюркскіх народаў.

|| прым. цюркалагі́чны, -ая, -ае.

цю́ркі, -аў, адз. цюрк, -рка, м.

Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, узбекі, казахі, кіргізы, башкіры, туркмены, якуты, туркі і інш.

|| прым. цю́ркскі, -ая, -ае.

цюркі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або моўны зварот, запазычаны з адной з цюркскіх моў.

цюрко́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па цюркалогіі.