Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

троп¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Слова або зварот, якія ўжыв. ў пераносным, алегарычным значэнні.

Паэтычныя тропы.

|| прым. трапі́чны, -ая, -ае і тро́павы, -ая, -ае.

троп², -у.

У выразе: збіцца з тропу (разм.) — заблытацца, збіцца з толку.

тро́пік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна зямному экватару на адлегласці 23°26’ на поўнач або на поўдзень ад яго.

Т.

Казярога.

Т.

Рака.

2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

|| прым. трапі́чны, -ая, -ае.

Трапічная спёка.

трос, -а, мн. -ы, -аў, м.

Канат з пянькі або са стальнога дроту.

|| прым. тро́савы, -ая, -ае.

трох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які складаецца з трох частак, адзінак; які мае тры аднолькавыя прыкметы, уласцівасці, напр.: трохгаловы, трохгранны, трохдзённы, трохколавы, трохмесны, трохпакаёвы, трохствольны, трохступеньчаты, трохтактны, трохфазны, трох’ярусны;

2) трайны па масе, часе, аб’ёме і пад., напр.: трохгадзінны, трохдзённы, трохтонны.

трохбо́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў трохборстве.

|| ж. трохбо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

трохбо́рства, -а, н.

Спартыўнае спаборніцтва па трох відах спорту ці па трох відах практыкаванняў у адным відзе спорту.

Лёгкаатлетычнае т.

трохвёрстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм., уст.).

Геаграфічная карта, якая мае маштаб тры вярсты ў цалі.

трохвуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама прадмет такой формы.

Прамавугольны т.

Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.

трохвуго́льны, -ая, -ае.

Які мае тры вуглы, у форме трохвугольніка.

Трохвугольная пляцоўка.

Трохвугольная піраміда.