Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тра́верс², -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Пераход альпіністаў па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

|| прым. тра́версны, -ая, -ае.

Т. маршрут.

тра́верса і тра́верза, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго-н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння.

травесці́, нескл., н. (спец.).

1. Тэатральная роля хлопчыка або юнака, якая выконваецца актрысай, пераапранутай у мужчынскую вопратку.

2. Актрыса, якая выконвае такія ролі.

3. Від гумарыстычнай паэзіі, блізкай да пародыі, які характарызуецца тым, што сур’ёзны змест набывае камічную, жартаўлівую форму выражэння.

траві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж. (разм.).

Тое, што і травінка.

траві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Адно каліва травы.

Кожная т. жыве сваім жыццём.

траві́ць¹, траўлю́, тра́віш, тра́віць; тра́ўлены; незак., што (спец.).

Апрацоўваць паверхню чаго-н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі.

|| зак. вы́травіць, вы́траўлю, вы́травіш, вы́травіць; вы́траўлены.

|| наз. траўле́нне, -я, н.

|| прым. траві́льны, -ая, -ае.

траві́ць², траўлю́, тра́віш, тра́віць; тра́ўлены; незак., што.

Таптаць (лугі, палі), з’ядаць пасевы; рабіць патраву (у 1 знач.).

Т. пасевы.

Козамі сена травіць (разм., неадабр.) — рабіць лішнія расходы, разбазарваць дабро.

|| зак. патраві́ць, -траўлю́, -тра́віш, -тра́віць; -тра́ўлены і страві́ць, страўлю́, стра́віш, стра́віць; стра́ўлены.

траві́ць³, траўлю́, тра́віш, тра́віць; незак., што (спец.).

1. Выпускаць, адпускаць, аслабляць канат, снасць і пад., змяншаючы нацяжэнне.

Т. канат.

2. Выпускаць пару, газ, паветра, змяншаючы ціск.

траві́ць⁴, траўлю́, тра́віш, тра́віць; незак., што.

Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.

травяне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

Зарастаць травой.

Агарод травянее.