Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мясці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

1. Пэўная частка, участак якой-н. тэрыторыі.

Лясная м.

2. Тое, што і месца (у 2 і 5 знач.).

|| памянш. мясці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Цудоўная м.

мясці́цца, мяшчу́ся, ме́сцішся, ме́сціцца; незак.

1. Мець прытулак у цесным, невялікім памяшканні; жыць.

М. ў знаёмых.

2. Змяшчацца на невялікай прасторы.

На ўзгорку мясцілася ўтульная вёсачка.

мясці́ць, мяшчу́, ме́сціш, ме́сціць; незак., каго-што.

1. Размяшчаць, даваць прыстанішча.

2. Умяшчаць, змяшчаць у сабе.

мясцка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мясцовы камітэт прафсаюзнай арганізацыі — ранейшая назва прафкама.

|| прым. мясцка́маўскі, -ая, -ае.

мясцо́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Пэўная прастора на зямной паверхні.

Гарыстая м.

2. Край, раён, акруга.

Сельская м.

мясцо́вы, -ая, -ае.

1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці.

Мясцовыя гаворкі.

М. час.

2. Які дзейнічае толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў.

3. Які жыве ў пэўнай мясцовасці; не прыезджы, тутэйшы.

Мясцовыя жыхары.

4. Які робіцца ў пэўнай мясцовасці; не прывазны.

Мясцовыя тавары.

5. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго-н. цэлага; не агульны.

Мясцовае запаленне.