Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жаравы́, -а́я, -о́е.

Які награваецца пры дапамозе жару (у 1 знач.).

Жаравая труба.

жарало́, -а́, мн. жаро́лы і (з ліч. 2, 3, 4) жаралы́, жаро́лаў, н.

Глыбокая адтуліна ў чым-н.

Ж. гарматы.

Ж. вулкана.

жарго́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Мова якой-н. прафесійнай або сацыяльнай групы, насычаная спецыфічнымі словамі і выразамі, якія адрозніваюцца ад агульнанароднай мовы.

Ж. маракоў.

|| прым. жарго́нны, -ая, -ае.

жардзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

Доўгая тоўстая жэрдка.

|| прым. жардзяны́, -а́я, -о́е.

жардзяны́ гл. жардзіна, жэрдка.

жардынье́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Падстаўка, скрынка ці кашолка для пакаёвых кветак.

|| прым. жардынье́рачны, -ая, -ае.

жарлі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Рыбалоўная снасць для лоўлі шчупакоў і іншых драпежных рыб.

|| прым. жарлі́чны, -ая, -ае.

жарнавы́ гл. жорны.

жарнасе́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які насякае жорны.

жа́рнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.).

2. Моцна ўдарыць.

Ж. бізуном па спіне.