жа́бры, -аў, адз. жа́бра, -ы, ж.
Органы дыхання рыб і некаторых водных жывёлін.
◊
Узяць за жабры каго-н. — прымусіць да чаго-н.; паставіць у бязвыхаднае становішча.
|| прым. жа́бравы, -ая, -ае.
жабуры́нне, -я, н., зб.
Жабіна ікра.
жабяня́ і жабянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Дзіцяня жабы (у 1 і 2 знач.).