Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гладыёлус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства касачовых з мечападобнымі лістамі і вялікімі яркімі кветкамі.

глады́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Збан без ручкі.

Г. з квасам.

гладыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Старажытным Рыме: раб або ваеннапалонны, які павінен быў змагацца на арэне цырка з другім такім рабом або дзікімі звярамі.

|| прым. гладыя́тарскі, -ая, -ае.

глазе́т, -у, Ме́це, м.

Парча з каляровай шаўковай асновай і тканымі залатымі ці сярэбранымі ўзорамі.

|| прым. глазе́тавы, -ая, -ае.

глазу́ра, -ы, ж.

1. Шклопадобны сплаў, якім пакрываюць гліняную, фаянсавую і пад. пасуду.

2. Густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і якім пакрываюць мучныя вырабы.

|| прым. глазу́рны, -ая, -ае.

глазурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) глазурай.

Г. пасуду.

|| наз. глазуро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і глазурава́нне, -я, н.

гламазда́, -ы́, М -дзе́, ж. (разм.).

Пра няўклюднага чалавека, пра нязграбную рэч.

гламу́р, -у, м.

Асаблівая прывабнасць, стыльнасць, эфектнасць каго-, чаго-н.

|| прым. гламу́рны, -ая, -ае.

гла́нды, -аў, адз. гла́нда, ДМ -дзе, ж.

Паднябенныя міндаліны.

|| прым. гла́ндавы, -ая, -ае.

гласа́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Тлумачальны слоўнік устарэлых і малазразумелых слоў да якога-н. тэксту, пераважна старажытнага.